Псалтыр, псальма 25
- Псальма Давідава. Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю.
- Божа мой! на цябе спадзяюся, хай ня будзе мне сорамна, хай не апануюць мяне мае ворагі.
- Хай ня будзе сораму ўсім, хто на Цябе спадзяецца: хай будзе тым брыдка, хто бяз прычыны беззаконьне ўчыняе.
- Пакажы мне, Госпадзе, дарогі Твае, наставі мяне на сьцежкі Твае.
- Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, бо Ты Бог ратунку майго; на Цябе спадзяюся кожны дзень.
- Успомні шчадроты Твае, Госпадзе, і міласэрнасьць Тваю, бо спрадвеку яны.
- Грахоў маладосьці маёй і злачынстваў маіх не ўспамінай; з ласкі Тваёй успомні мяне Ты, Госпадзе, дзеля даброці Тваёй!
- Добры і справядлівы Гасподзь; таму настаўляе грэшных на шлях,
- вядзе пакорлівых да праўды, і навучае ціхмяных шляхам Сваім.
- Усе дарогі Гасподнія — міласьць і праўда тым, хто трымаецца запавету Ягонага і адкрыцьця Ягонага.
- Дзеля імя Твайго, Госпадзе, даруй мне мой грэх; бо вялікі ён.
- Хто ёсьць чалавек, што баіцца Госпада? Яму пакажа Ён шлях, які трэба абраць.
- Душа ягоная жыцьме ў дабры, і род ягоны ўспадкуе зямлю, Салэх
- Тайна Гасподняя тым, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён ім адкрывае.
- Вочы мае заўсёды да Госпада; бо Ён дастае зь сеткі ногі мае.
- Паглядзі на мяне і пашкадуй мяне, бо я адзінокі і прыгнечаны.
- Скруха сэрца майго павялічылася; выведзі мяне зь нягодаў маіх,
- падзівіся на пакуты мае і на зьнямогу маю, і даруй усе грахі мае.
- Падзівіся на ворагаў маіх, як іх многа, і якою нянавісьцю ненавідзяць мяне.
- Аслані душу маю, і ўратуй мяне, хай ня будзе мне сораму, што я на Цябе спадзяюся.
- Беззаганнасьць і слушнасьць хай ахаваюць мяне; бо я на Цябе спадзяюся.
- Вызвалі, Божа, Ізраіля ад усіх служкаў ягоных.
|
Выбор перевода и языка
|