1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На ўспамін.
  2. Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся, Госпадзе, на дапамогу мне.
  3. Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць загубы душы маёй! Няхай адхіснуцца і абсьмяяныя будуць тыя, што зычаць мне ліха!
  4. Няхай адхіснуцца за паганьбаваньне мяне і тыя, што кажуць мне: «добра! добра!».
  5. Няхай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што Цябе шукаюць, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: вялікі Гасподзь!
  6. А я гаротны і ўбогі: Божа, пасьпяшайся да мяне! Ты — дапамога мая і Збаўца мой; Госпадзе! не спазьніся.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/70/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.