Псалтыр, псальма 60
- Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шушан-Эдут. Залатая псальма Давідава для навучаньня,
- калі ён ваяваў зь Сірыяй Месапатамскай і зь Сірыяй Цаванскай, і калі Ёаў, вяртаючыся, перамог дванаццаць тысяч Ідумэяў у даліне Салянай.
- Божа! Ты нас адкінуў, Ты паглуміў нас, угневаўся Ты; вярніся да нас,
- Ты зямлю скалануў, разьбіў яе: загаі разломы яе, бо яна хістаецца.
- Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае, напаіў нас віном зьдзіўленьня.
- Дай сьцяг тым, хто баіцца Цябе, каб яны паднялі яго дзеля ісьціны,
- каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
- Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: «перамагу, — падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю;
- Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
- Мааў умывальная шаля Мая; на Эдом абуткам кіну Маім». Кліч мяне, зямля Філістымская!
- Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
- Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
- Дай дапамогу нам ва ўціску, бо дапамога людзкая — марнота.
- З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
|
Выбор перевода и языка
|