Псалтыр, псальма 87
- Псальма. Песьня. Сыноў Карэевых.
- Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава.
- Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы!
- Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, — скажуць: «такі-а-такі нарадзіўся там».
- А пра Сіён казаць будуць: «такі-а-такі і такі-а-такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго».
- Гасподзь у перапісе народу напіша: «такі-а-такі нарадзіўся там».
- І ўсе, хто сьпявае і грае, — усе крыніцы мае ў табе.
|
Выбор перевода и языка
|