Псалтыр, псальма 29
- Псальма Давідава. Напрыканцы сьвята Кучак. Аддайце Госпаду, сыны Божыя, аддайце Госпаду славу і чту,
- аддайце Госпаду славу імя Ягонага; пакланецеся Госпаду ў пышнай сьвятасьці Ягонай.
- Голас Гасподні над водамі, Бог славы загрымеў, Гасподзь над вялікімі водамі.
- Голас Гасподні моцны; голас Гасподні велічны.
- Голас Гасподні ламае кедры; Гасподзь ламае кедры Ліванскія
- і прымушае іх скакаць, як цялят, Ліван і Сірыён — як маладога аднарога.
- Голас Гасподні выкрасае полымя вогненнае.
- Голас Гасподні трасе пустыню; трасе Гасподзь пустыню Кадэс.
- Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную.
- Гасподзь сядзеў над патопам, і сядзецьме Гасподзь царом вечна.
- Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.
|
Выбор перевода и языка
|