1. Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная. Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы.
  2. Хмара і змрок навокал Яго; праўда і суд — аснова трона Ягонага.
  3. Прад Ім ідзе вагонь, і наўкол выпальвае ворагаў Ягоных.
  4. Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць.
  5. Горы, як воск, растаюць ад аблічча Гасподняга, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.
  6. Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
  7. Хай пасаромяцца ўсе, хто служыць балванам, хто хваліцца ідаламі. Пакланецеся Яму, усе багі.
  8. Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе,
  9. бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.
  10. Хто любіць Госпада, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы сьвятых Сваіх; з рукі бязбожных вызваляе іх.
  11. Сьвятло зьзяе на праведніка, і на тых, хто справядлівы сэрцам, лье весялосьць.
  12. Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе, і слаўце памяць сьвятыні Ягонай.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/97/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.