1. Псальма Асафава. Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:
  2. дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным?
  3. Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;
  4. вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.
  5. Ня ведаюць, не разумеюць, у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.
  6. Я сказаў: вы — багі, і сыны Ўсявышняга — усе вы;
  7. але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.
  8. Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/82/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.