1. Сваволі шукае прымхлівы, паўстае супроць усяго разумнага.
  2. Неразумны ня любіць думаць, а толькі паказаць бы свой розум.
  3. З прыходам бязбожнага прыходзіць і пагарда, а з вартым пагарды — ганьба.
  4. Слова з вуснаў чалавечых — глыбокія воды; крыніца мудрасьці — бруісты паток.
  5. Нядобра быць ласкавым зь бязбожным, каб абвергнуць праведнага ў судзе.
  6. Вусны бязглуздага цягнуць у незлагадзь, а словы яго выклікаюць бойку.
  7. Язык бязглуздага — пагібель яму, а вусны яго — сетка на душу ягоную.
  8. Словы нагаворшчыка — як прысмакі, і яны гладка ўваходзяць у нутро чалавека.
  9. Нядбалы ў працы сваёй — брат марнатраўцы.
  10. Імя Госпада — моцная вежа: убягае ў яе праведнік, і ў бясьпецы.
  11. Маёмасьць багатага — як моцны горад ягоны, і высокім мурам здаецца яму.
  12. Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы.
  13. Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму.
  14. Дух чалавека пераносіць яго немачы; а прыгнечаны дух — хто можа ўмацаваць яго.
  15. Сэрца разумнага набывае веды, і вуха мудрых шукае ведаў.
  16. Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго.
  17. Першы ў цяжбіне сваёй мае рацыю, але прыходзіць супернік ягоны і паняверыць яе.
  18. Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі.
  19. Азлоблены брат няпрыступнейшы за моцны горад, і свары падобныя на замкі замка.
  20. Ад плоду вуснаў чалавека напаўняецца чэрава ягонае; вытворамі вуснаў сваіх ён насычаецца.
  21. Сьмерць і жыцьцё — ва ўладзе языка, і хто любіць яго, скаштуе ад плоду яго.
  22. Хто знайшоў жонку, той знайшоў дабро і атрымаў мілату ад Госпада.
  23. З мальбою гаворыць убогі, а багаты адказвае груба.
  24. Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/20/18/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.