Першая Летапісаў, разьдзел 6
- Сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.
- Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.
- Дзеці Амрама: Аарон, Майсей і Марыям. Сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар.
- Элеазар спарадзіў Фінэеса, Фінэес спарадзіў Авішуя;
- Авішуй спарадзіў Букія, Букій спарадзіў Азію;
- Азія спарадзіў Зэрахію, Зэрахія спарадзіў Мэраёта;
- Мэраёт спарадзіў Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;
- Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахімааса;
- Ахімаас спарадзіў Азарыю, Азарыя спарадзіў Ёанана;
- Ёанан спарадзіў Азарыю, — гэта той, які быў сьвятаром у храме, пабудаваным Саламонам у Ерусаліме.
- І спарадзіў Азарыя Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;
- Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Сэлума;
- Сэлум спарадзіў Хэлкію, Хэлкія спарадзіў Азарыю;
- Азарыя спарадзіў Сэраю, Сэрая спарадзіў Ёсэдэка.
- Ёсэдэк пайшоў у палон, калі Гасподзь перасяліў Юдэяў і Ерусалімлян рукою Навухаданосара.
- Вось сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.
- Вось імёны сыноў Гірсонавых: Ліўні і Шымэй.
- Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.
- Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Вось нашчадкі Левія па родах іхніх.
- У Гірсона: Ліўні, сын ягоны, Яхаў, сын ягоны; Зіма, сын ягоны.
- Ёах, сын ягоны; Ідо, сын ягоны; Зэрах, сын ягоны; Еатрай сын ягоны.
- Сыны Каата: Амінадаў, сын ягоны; Карэй, сын ягоны; Асір, сын ягоны;
- Элкана, сын ягоны; Эвіясаф, сын ягоны; Асір, сын ягоны;
- Тахат, сын ягоны; Урыіл, сын ягоны; Узія, сын ягоны; Саўл, сын ягоны.
- Сыны Элканы: Амасай і Ахімот.
- Элкана, сын ягоны; Цатай, сын ягоны; Нахат, сын ягоны;
- Эліяф, сын ягоны; Ерахам, сын ягоны; Элкана, сын ягоны. Самуіл, сын ягоны.
- Сыны Самуіла: першынец Ёіль, другі Авія.
- Сыны Мэрары: Махлі; Ліўні, сын ягоны; Шымэй, сын ягоны; Уза, сын ягоны;
- Шыма, сын ягоны; Хагія, сын ягоны; Асая, сын ягоны.
- Вось тыя, якіх Давід паставіў начальнікамі над сьпевакамі ў доме Гасподнім, з часу пастаўленьня ў ім каўчэга.
- Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім.
- Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла,
- сын Элканы, сын Ерахама, сын Элііла, сын Тоаха,
- сын Цуфа, сын Элканы, сын Махата, сын Амасая,
- сын Элканы, сын Ёіля, сын Азарыі, сын Цэфаніі,
- сын Тахата, сын Асіра, сын Авіясафа, сын Карэя,
- сын Іцгара, сын Каата, сын Левія, сын Ізраіля;
- і брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго, — Асаф, сын Бэрэхіі, сын Шымы,
- сын Міхаіла, сын Ваасэі, сын Малхіі,
- сын Этнія, сын Зэраха, сын Адаі,
- сын Этана, сын Зімы, сын Шымія,
- сын Яхата, сын Гірсона, сын Левія.
- А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, — па левы бок: Этан, сын Кішыя, сын Аўдыя, сын Малуха,
- сын Хашавіі, сын Амасіі, сын Хэлкіі,
- сын Амцыя, сын Ванія, сын Шэмэра,
- сын Махлія, сын Мушыя, сын Мэрары, сын Левія.
- Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым;
- А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей.
- Вось сыны Аарона: Элеазар, сын ягоны; Фінэес, сын ягоны; Авіюд, сын ягоны;
- Букій, сын ягоны; Узій, сын ягоны; Зэрахія, сын ягоны;
- Мэраёт, сын ягоны; Амарыя, сын ягоны; Ахітуў, сын ягоны;
- Садок, сын ягоны; Ахімаас, сын ягоны.
- І вось жытлішчы іхнія па селішчах іхніх у межах іх: сынам Аарона з племені Каатава, бо жэрабя выпала ім,
- далі Хэўрон, у зямлі Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;
- а палі гэтага горада і сёлы яго аддалі Халеву, сыну Ефаніінаму.
- Сынам Аарона далі таксама гарады сховішчаў: Хэўрон і Ліўну зь іх прадмесьцямі, Ятыр і Эштэмоа і прамесьці яго,
- і Хілен і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго,
- і Ашан і прадмесьці яго, Вэтсаміс і прадмесьці яго,
- а ад калена Веньямінавага — Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў.
- Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага.
- Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў.
- Сынам Мэрары па плямёнах іх, ад калена Рувімавага, і ад калена Гадавага, і ад калена Завулонавага, дадзена па жэрабі дванаццаць гарадоў.
- Так далі сыны Ізраілевыя лявітам гарады і прадмесьці іх.
- Далі яны па жэрабі ад калена сыноў Юдавых, і ад калена сыноў Сімяонавых, і ад калена сыноў Веньямінавых тыя гарады, якія яны назвалі па імёнах.
- А некаторым плямёнам сыноў Каатавых дадзены былі нарады ад калена Яфрэмавага.
- І далі ім гарады сховішчаў: Сіхэм і прадмесьці яго на гары Яфрэмавай, і Гезэр і прадмесьці яго,
- і Ёкмэам і прадмесьці яго,
- і Аялон і прадмесьці яго, і Гат-Рымон і прадмесьці яго,
- ад палавіны калена Манасіінага — Анэр і прадмесьці яго, Білэам і прадмесьці яго. Гэта пакаленьню астатніх сыноў Каатавых.
- Сынам Гірсона ад племені паўкалена Манасіінага далі Галан у Васане і прадмесьці яго, і Аштарот і прадмесьці яго.
- Ад калена Ісахаравага — Кедэс і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,
- і Рамот і прадмесьці яго, і Анэм і прадмесьці яго;
- ад калена Асіравага — Машал і прадмесьці яго, і Аўдон і прадмесьці яго;
- і Хукок і прадмесьці яго, і Рэхоў і прадмесьці яго;
- ад калена Нэфталімавага — Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, і Хамон і прадмесьці яго, і Кірэятаім і прадмесьці яго.
- А астатнім сынам Мэрарыным — ад калена Завулонавага Рымон і прадмесьці яго, Тавор і прадмесьці яго.
- Па той бок Ярдана, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад калена Рувімавага далі Васор у пустыні і прадмесьці яго, і Яацу і прадмесьці яе,
- і Кедэмот і прадмесьці яго, і Мэфаат і прадмесьці яго;
- ад калена Гадавага — Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго,
- і Эсэвон і прадмесьці яго.
|
Выбор перевода и языка
|