1. Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сімяон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон,
  2. Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір.
  3. Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, — трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.
  4. І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра.
  5. Сыны Фарэса: Эсмром і Хамул.
  6. Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра.
  7. Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён.
  8. Сын Этана: Азарыя.
  9. Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.
  10. А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых;
  11. Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза;
  12. Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Есэя;
  13. Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Саму,
  14. чацьвёртага — Натанаіла, пятага — Радая,
  15. шостага — Ацэма, сёмага — Давіда.
  16. Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.
  17. Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы — Етэр, Ізмаільцянін.
  18. Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.
  19. І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.
  20. Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла.
  21. Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла Яму Сэгува.
  22. Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай.
  23. Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, — шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.
  24. Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.
  25. Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія.
  26. Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама.
  27. Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер.
  28. Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур.
  29. Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.
  30. Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны.
  31. Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.
  32. Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр, Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным.
  33. Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла.
  34. У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха;
  35. І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху за жонку, і яна нарадзіла яму Атая.
  36. Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада;
  37. Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда;
  38. Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю;
  39. Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Элеасу;
  40. Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума;
  41. Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму.
  42. Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны, — ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона.
  43. Сыны Хэўрона: Карэй і Тапаух, і Рэкем і Шэма.
  44. Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая.
  45. Сын Шамая Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура.
  46. І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза.
  47. Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешаўн, Пэлет, Эфа і Шааф.
  48. Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану;
  49. яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева — Ахса.
  50. Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма;
  51. Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра.
  52. У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот.
  53. Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царанэі і Эштааляне.
  54. Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян — Царане,
  55. і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/13/02/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.