Эздра, разьдзел 2
- Вось сыны краіны з палонных перасяленьня, якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі, завёў у Вавілон, якія вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад,
- якія прыйшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Сараем, Рээлаем, Мардахэем, Білшанам, Місфарам, Бігваем, Рэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
- сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два;
- сыноў Сафатыі трыста семдзесят два;
- сыноў Араха сямсот семдзесят пяць;
- сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот дванаццаць;
- сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
- сыноў Затуя дзевяцьсот сорак пяць;
- сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят;
- сыноў Ванія шасьцьсот сорак два;
- сыноў Бэбая шасьцьсот дваццаць тры;
- сыноў Азгада тысяча дзьвесьце дваццаць два;
- сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;
- Сыноў Бігвая дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;
- сыноў Адына чатырыста пяцьдзясят чатыры;
- сыноў Атэра, з дома Эзэкіі, дзевяноста восем;
- сыноў Бэцая трыста дваццаць тры;
- сыноў Ёры сто дванаццаць;
- сыноў Хашума дзьвесьце дваццаць тры;
- сыноў Гібара дзевяноста пяць;
- ураджэнцаў Віфляема сто дваццаць тры;
- жыхароў Нэтофы пяцьдзясят шэсьць;
- жыхароў Анатота сто дваццаць восем;
- ураджэнцаў Азмавэта сорак два;
- ураджэнцаў Кірыят-Ярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры;
- ураджэнцаў Рамы і Гэвы шасьцьсот дваццаць адзін;
- жыхароў Міхмаса сто дваццаць два;
- жыхароў Вэтыля і Гая дзьвесьце дваццаць тры;
- ураджэнцаў Нэва пяцьдзясят два;
- ураджэнцаў Магбіша сто пяцьдзясят шэсьць;
- сыноў другога Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
- сыноў Харыма трыста дваццаць;
- ураджэнцаў Ліды, Хадыда і Она сямсот дваццаць пяць:
- ураджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць;
- ураджэнцаў Сэнаі тры тысячы шасьцьсот трыццаць.
- Сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры;
- сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем;
- сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
- Лявітаў: сыноў Ісуса і Кадмііла, з сыноў Гадавіі, семдзесят чатыры;
- сьпевакоў; сыноў Асафа сто дваццаць восем;
- сыноў брамнікаў: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая, — усяго сто трыццаць дзевяць.
- Нэтынэяў: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
- сыны Кероса, сыны Сіягі, сыны Фадона,
- сыны Лебаны, сыны Хагабы, сыны Акува,
- сыны Хагава, сыны Шамлая, сыны Ханана,
- сыны Гідэла, сыны Гахара, сыны Рэаі;
- сыны Рэцына, сыны Нэкоды, сыны Газама,
- сыны Узы, сыны Пасэаха, сыны Бэсая,
- сыны Асны, сыны Мэўніма, сыны Нэфісіма,
- сыны Бакбука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
- сыны Бацлута, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
- сыны Баркоса, сыны Сісры, сыны Тамаха,
- сыны Нэцыяха, сыны Хатыфы.
- Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Гасафэрэта, сыны Фэруды,
- сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
- сыны Сэфатыі, сыны Хатыла, сыны Похэрэт-Гацэбаіма, сыны Амія,
- усяго — нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
- І вось тыя, што выйшлі Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё — ці зь Ізраіля яны:
- сыны Дэлая, сыны Товія, сыны Нэкоды, шасьцьсот пяцьдзясят два.
- І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім.
- Яны шукалі свайго запісу радавода, і не знайшлося яго, а таму выключаны са сьвятарства.
- І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
- Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
- акрамя рабоў іхніх і рабыняў іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і пясьнярак дзьвесьце.
- Коней у іх сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць.
- вярблюдаў у іх чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
- З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным.
- Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак.
- І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і народ і сьпевакі, і брамнікі і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль ў гарадах сваіх.
|
Выбор перевода и языка
|