1. Вось разьмеркаваньне брамнікаў: з Карэянаў: Мэшэлэмія, сын Карэя, з сыноў Асафавых.
  2. Сыны Мэшэлэміі: першынец Захар, другі Едыяіл, трэці Зэвадыя, чацьвёрты Ятнііл,
  3. пяты Элам, шосты Егоханан, сёмы Эльегоэнай.
  4. Сыны Авэд-Эдома: першынец Шэмая, другі Егозавад, трэці Ёах, чацьвёрты Сахар, пяты Навтанаіл,
  5. шосты Амііл, сёмы Ісахар, восьмы Пэўльтай, бо Бог дабраславіў яго.
  6. У сына яго Шэмаі нарадзіліся таксама сыны, начальнікі ў сваім родзе, бо яны былі людзі моцныя.
  7. Сыны Шэмаі: Отні, Рэфаіл, Авэд і Элзавад, браты ягоныя, людзі моцныя, Элія, Сэмахія.
  8. Усе яны з сыноў Авэд-Эдома; яны і сыны іхнія і браты іхнія былі людзі руплівыя і да службы здольныя: іх было ў Авэд-Эдома шэсьцьдзясят два.
  9. У Мэшэлэміі сыноў і братоў, людзей здольных, было васямнаццаць.
  10. У Хосы, з сыноў Мэрарыных, сыны: Шымры галоўны, — хоць ён і ня быў першынец, але бацька ягоны паставіў яго галоўным;
  11. другі Хэлкія, трэці Тэвалія, чацьвёрты Захар; усіх сыноў і братоў у Хосы было трынаццаць.
  12. Вось разьмеркаваньне брамнікаў па ўзначальцах сямействаў, здольных да службы разам з братамі іхнімі, на служэньне ў доме Гасподнім.
  13. І кінулі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, па сваіх сямействах на кожную браму.
  14. І выпала жэрабя на ўсход Шэлэміі; і Захару, сыну ягонаму, разумнаму дарадцу, кінулі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;
  15. Авэд-Эдому на поўдзень, а сынам ягоным пры кладоўках.
  16. Шупіму і Хосу на захад; каля брамы Шалэхэт, дзе дарога падымаецца і дзе варта супроць варты.
  17. На ўсход па шэсьць лявітаў, на поўнач па чатыры, на поўдзень па чатыры а ў кладоўках па два.
  18. На захад каля бабінца на дарозе па чатыры, а каля самага бабінца па два.
  19. Вось разьмеркаваньне брамнікаў з сыноў Карэевых і сыноў Мэрарыных.
  20. А лявіты, браты іхнія, глядзелі за скарбамі дома Божага і за скарбамі прысьвечаных рэчаў.
  21. Сыны Лаэдана, сына Герсонавага — ад Лаэдана, галовы сямействаў ад Лаэдана Герсонскага: Ехіел.
  22. Сыны Ехіела: Зэтам і Ёіль, брат ягоны, глядзелі за скарбамі дома Гасподняга,
  23. разам з нашчадкамі Амрама, Іцгара, Хэўрона, Азііла.
  24. Шэвуіл, сын Гірсона, сына Майсеевага, быў галоўным даглядчыкам скарбаў.
  25. У брата ягонага Эліезэра сын Рэхавія, у Яго сын Ісая, у яго сын Ёрам, у яго сын Зіхрый, у яго сын Шэламіт.
  26. Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска.
  27. З заваёваў і са здабычы яны прысьвячалі на падтрымку дома Гасподняга.
  28. І ўсё, што прысьвяціў Самуіл прарок, і Саўл, сын Кіса, і Авэнір, сын Ніра, і Ёаў, сын Саруі, усё прысьвечанае было на руках у Шэламіта і братоў ягоных.
  29. З племя Іцгаравага: Хэнанія і сыны ягоныя вызначаны на зьнешняе служэньне ў Ізраільцянаў пісцамі і судзьдзямі.
  30. З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай.
  31. У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім.
  32. І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, былі ўзначальцы сямействаў. Іх паставіў цар Давід над племем Рувімавым і Гадавым і паўплемем Манасііным, па ўсіх справах Божых і дзеях цара.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/13/26/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.