1. І прынесьлі каўчэг Божы, і паставілі яго сярод скініі, якую зладзіў яму Давід, і ўзьнесьлі Богу цэласпаленьні і мірныя ахвяры.
  2. Калі Давід закончыў цэласпаленьні і прынашэньне мірных ахвяр, дык дабраславіў народ імем Госпада.
  3. І раздаў усім Ізраільцянам, і мужчынам і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку мяса і па кубку віна,
  4. і паставіў на службу перад каўчэгам Гасподнім некаторых зь лявітаў, каб яны славасловілі, дзякавалі і ўсхвалялі Госпада Бога Ізраілевага:
  5. Асафа галоўным, другім пасьля яго Захара, Еела, Шэмірамофа, Ехііла, Мататыю, Эліяфа, і Ванэю, Авэд-Эдома і Еела з псалтырамі і цытрамі, і Асафа для ігры на кімвалах,
  6. а Ванэю і Азііла, сьвятароў, каб пастаянна трубілі перад каўчэгам запавета Божага.
  7. У гэты дзень Давід першы раз даў псальму для ўсхваленьня Госпада праз Асафа і братоў ягоных:
  8. слаўце Госпада, узносьце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя;
  9. сьпявайце Яму, барабаньце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя;
  10. хвалецеся імем Ягоным сьвятым: хай радуецца сэрца тых, што шукаюць Госпада;
  11. знайдзеце Госпада і сілы Яго, шукайце няспынна аблічча Яго;
  12. спамінайце цуды, якія Ён стварыў, азнакі Яго і суды вуснаў Ягоных,
  13. вы, семя Ізраілевае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Яго`
  14. Ён Гасподзь Бог наш, суды Яго па ўсёй зямлі.
  15. Памятайце вечна запавет Яго, слова, якое Ён наказаў ў тысячы родаў,
  16. тое, што наказваў Абрагаму, і ў чым запрысягаўся Ісаку,
  17. і што паставіў Якаву ў закон, і Ізраілю ў запавет вечны,
  18. кажучы: табе дам Я зямлю Ханаанскую, у спадчынны надзел вам.
  19. Яны былі тады малалікія і мізэрныя, і прыхадні ў ёй,
  20. і пераходзілі ад народу да народу, і з аднаго царства да другога народу;
  21. але Ён нікому не дазволіў крыўдзіць іх і выкрываў за іх цароў:
  22. не дакранайцеся да памазаных Маіх, і прарокам Маім не рабеце ліха.
  23. Сьпявайце Госпаду, уся зямля, дабравяшчайце дзень у дзень выратаваньне Яго.
  24. Абвяшчайце язычнікам славу Яго, усім народам цуды Ягоныя,
  25. бо вялікі Гасподзь і варты хвалы, страшны больш за ўсіх багоў.
  26. Бо ўсе багі народаў нішто, а Гасподзь нябёсы стварыў.
  27. Слава і веліч перад абліччам Ягоным, магутнасьць і радасьць на месцы Ягоным.
  28. Узьнясеце Госпаду, плямёны народаў, узьнясеце Госпаду славу і гонар,
  29. узьнясеце Госпаду славу імю Ягонаму. Вазьмеце дар, ідзеце прад аблічча Яго, пакланецеся Госпаду і хараству сьвятыні Яго.
  30. Трымці перад ім, уся зямля, бо Ён запачаткаваў сусьвет, ён не пахісьнецца.
  31. Хай весяляцца нябёсы, хай радуецца зямля, і хай скажуць у народах: Гасподзь валадарыць`
  32. Хай плешча мора і што напаўняе яго, хай радуецца поле і ўсё, што на ім.
  33. Хай пераможна радуюцца ўсе дрэвы дуброўныя прад абліччам Госпада, бо Ён ідзе судзіць зямлю.
  34. Слаўце Госпада, бо навечна міласьць Яго,
  35. і скажэце: выратуй, Божа, Выратавальнік наш` зьбяры нас і выбаві нас ад народаў, хай жа ўславім сьвятое імя Тваё і хай жа пахвалімся славаю Тваёю`
  36. Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў ад веку і да веку` І сказаў увесь народ: амін` алілуя`
  37. Давід пакінуў там, перад каўчэгам запавета Гасподняга, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад каўчэгам пастаянна, кожны дзень,
  38. і Авэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем чалавек; Авэд-Эдома, сына Ідытунавага, і Хосу — брамнікамі,
  39. а Садока сьвятара і братоў сьвятароў перад жытлішчам Гасподнім, што на вышыні ў Гаваоне,
  40. для прынашэньня цэласпаленьняў Госпаду на ахвярніку цэласпаленьня пастаянна, раніцай і ўвечары, і дзеля ўсяго, што напісана ў законе Госпада, які Ён наказаў Ізраілю;
  41. і зь імі Эмана і Ідытуна і іншых выбраных якія назначаны паіменна, каб славіць Госпада, бо вечная міласьць Ягоная.
  42. Пры іх Эман і Ідытун праслаўляі Бога, іграючы на трубах, кімвалах і розных музычных спарудах; а сыноў Ідытуна паставіў пры браме.
  43. І пайшоў увесь народ, кожны ў свой дом; вярнуўся і Давід, каб дабраславіць дом свой.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/13/16/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.