Псалтыр, псальма 16
- Залатая песьня Давідава. Барані мяне, Божа; бо я на Цябе спадзяюся.
- Я сказаў Госпаду: Ты Гасподзь мой; даброты мае Табе не патрэбныя.
- Да сьвятых на зямлі і да дзівосных Тваіх — да іх уся зычлівасьць мая.
- Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.
- Гасподзь — частка спадчыны маёй і чары маёй. Ты трымаеш долю маю.
- Межы мае прайшлі па цудоўных мясьцінах, і спадчына мая мне прыемная.
- Дабраслаўлю Госпада, Які навучыў мяне; нават і ноччу ўшчувае мяне нутрына мая.
- Заўсёды перад сабою я Госпада бачыў, бо Ён праваруч мяне; не пахіснуся.
- Таму ўзрадавалася сэрца маё; і ўзьвесяліўся мой язык; нават і цела маё супакоіцца ў спадзяваньні;
- бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне.
- Ты пакажаш мне шлях жыцьцёвы: паўната радасьці прад абліччам Тваім, шчасьце ў правіцы Тваёй навечна.
|
Выбор перевода и языка
|