1. Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я — медзь звонкая, альбо кімвал гулкі,
  2. Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, — дык я нішто.
  3. І калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, — няма мне ў тым ніякай карысьці.
  4. Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца,
  5. ня бушуе, ня шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха,
  6. ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны;
  7. усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць.
  8. Любоў ніколі ня мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца.
  9. Бо мы часткова ведаем і частакова прарочым;
  10. а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, спыніцца.
  11. Калі я быў дзіцем, дык па-дзіцячы гаварыў, па-дзіцячы мысьліў, па-дзіцячы разважаў; а як стаўся мужчынаю, дык пакінуў дзіцячае.
  12. Бо цяпер мы бачым як празь цьмянае шкло, наўздогадзь, а тады твар да твару; цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны.
  13. А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/53/13/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.