1. А мы, як памочнікі ў працы, просім вас, каб мілата Божая ня марна была прынята вамі.
  2. Бо сказана: «у часіну спрыяльную пачуў Я цябе, і ў дзень выратаваньня дапамог табе». Вось цяпер часіна спрыяльная, вось, цяпер дзень выратаваньня.
  3. Мы нікому ні ў чым не даём спатыкацца, каб не выстаўляць на глум служэньне,
  4. а ва ўсім выяўляем сябе, як слуг Божых, у вялікай цярплівасьці, у бедах, у гаротах, ва ўцісках,
  5. пад ударамі, у вязьніцах, у выгнаньнях, на працы, у чуваньнях, у пастах,
  6. у чысьціні, у добрай разумнасьці, у вялікадушнасьці, у даброці, у Духу Сьвятым, у шчырай любові,
  7. у слове ісьціны, у моцы Божай, са зброяю праўды ў правай і ў левай руцэ,
  8. у славе і няславе, пры ганьбе і хвале: нас лічаць ашуканцамі, але мы верныя;
  9. мы невядомыя, але нас пазнаюць; нас лічаць нябожчыкамі, але вось, мы жывыя; мы карѓныя, але мы не паміраем;
  10. нас засмучаюць, а мы заўсёды радуемся; мы гаротнікі, але многіх багацім; мы нічога ня маем, але ўсім валодаем.
  11. Вусны нашыя адкрытыя вам, Карынфяне, сэрца нашае расшырана.
  12. Вам ня цесна ў нас; а ў сэрцах вашых цесна.
  13. Такою ж роўнаю мераю — кажу вам, як дзецям, — зрабеце і вашае сэрца шырокім!
  14. Ня ўгінайцеся пад чужое ярмо зь нявернымі. Бо што супольнага ў праведнасьці зь беззаконьнем? што супольнага ў сьвятла зь цемраю?
  15. Якая згода паміж Хрыстом і Вэліярам? Альбо якая саўдзельнасьць у верніка зь няверным?
  16. Якая агульнасьць храма Божага зь ідаламі? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: «усялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».
  17. І таму выйдзіце зь іхнага асяродзьдзя і аддзялецеся, — кажа Гасподзь, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас
  18. і буду вам за Айца, і вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, кажа Гасподзь Усеўладны".

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/54/06/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.