1. Слухайце, дзеці, настаўленьня бацькавага, і зважайце, каб навучыцца розуму;
  2. бо я дам вам добрую навуку. Не адкідайце наказу майго.
  3. Бо і я быў сын у бацькі майго, пяшчотна любімы і адзіны ў маці маёй.
  4. І ён вучыў мяне і казаў мне: хай будуць у сэрцы тваім словы мае; захоўвай наказы мае і жыві.
  5. Здабывай мудрасьць, набывай розум; не забывай гэтага і ня цурайся слоў маіх, а кіруйся імі!
  6. Не адкідай яе, і яна будзе ахоўваць цябе; любі яе, і яна будзе цябе берагчы.
  7. Аснова мудрасьці: набывай мудрасьць і за ўсё, што маеш, набывай розум.
  8. Высока цані яе, і яна ацэніць цябе; яна акрые славай цябе, калі ты прыгорнеш яе;
  9. ускладзе на галаву тваю прыгожы вянок, падаруе табе цудоўны вянок.
  10. Слухай, сыне мой, і прымі словы мае, — і памножацца гады твайго жыцьця.
  11. Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе па сьцежках простых.
  12. Калі пойдзеш, крокам тваім ня будзе завады, і калі пабяжыш, не спатыкнешся.
  13. Моцна трымайся наказу, не адкідай, захоўвай яго; бо ён — жыцьцё тваё.
  14. Ня выходзь на сьцежку бязбожнікаў, і не хадзі па дарозе ліхіх;
  15. пакінь яе, не хадзі ёю, ухіляйся ад яе і праходзь міма.
  16. бо яны не заснуць, пакуль ня ўчыняць ліхога; прападзе сон у іх, пакуль яны не давядуць каго да падзеньня;
  17. бо яны ядуць хлеб беззаконьня і п'юць віно рабунку.
  18. Сьцежка праведных — як сьвяціла прамяністае, якое болей і болей сьвятлее да поўнага дня.
  19. А шлях бязбожных — як цемра; яны ня ведаюць, на што спатыкнуцца.
  20. Сыне мой! слоў маіх слухайся, і да прамоваў маіх нахілі тваё вуха;
  21. хай не адыдуць яны ад вачэй тваіх; захоўвай іх усярэдзіне сэрца твайго:
  22. бо яны жыцьцё таму, хто знайшоў іх, і ацаленьне ўсяму яго целу.
  23. Больш за ўсё запаветнае захоўвай сэрца тваё; бо ў ім — крыніца жыцьця.
  24. Адкінь ад сябе ілжывасьць вуснаў, і круцельства языка адхісьні ад сябе.
  25. Вочы твае хай наперад глядзяць, і позірк твой хай скіраваны будзе перад табою.
  26. Абдумай сьцежку назе тваёй, і ўсе дарогі твае хай будуць пэўныя.
  27. Ня ўхіляйся ні направа, ні налева; адвядзі нагу тваю ад ліхога.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/20/04/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.