Ёв, разьдзел 12
- І адказваў Ёў і сказаў;
- а ўжо ж такі, толькі вы людзі, і з вамі памрэ мудрасьць!
- І ў мяне ёсьць сэрца, як у вас; ня ніжэйшы я за вас; і хто ня ведае таго самага.
- Пасьмешышчам зрабіўся я свайму сябру, я, хто заклікаў Бога, і каму Ён адказваў, пасьмешышчам — чалавек праведны, беспахібны.
- Так, на думку таго, хто сядзіць у спакоі, пагарды вартая паходня, падрыхтаваная таму, чые ногі спатыкаюцца.
- Спакойныя намёты ў рабаўнікоў і бясьпечныя ў тых, што дражняць Бога, што быццам Бога носяць на руках сваіх.
- А ўжо ж такі: спытайся ў быдла, і навучаць цябе, — у птушкі нябеснай, і абвесьціць табе;
- альбо пагутары зь зямлёю, і наставіць цябе, і скажуць табе рыбы марскія.
- Хто ва ўсім гэтым ня ўведае, што рука Госпада стварыла гэта.
- У Ягонай руцэ душа ўсяго жывога і дух усякі чалавечай плоці.
- Ці ж ня вуха разьбірае словы, і ці не язык распазнае смак ежы?
- У старцах — мудрасьць, і ў даўгавечных — розум.
- У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум.
- Што Ён разбурыць, тое не адбудзецца; каго Ён увязьніць, той ня вызваліцца.
- Спыніць воды, і ўсё ўсохне; пусьціць іх, і пераўтвораць зямлю.
- У Яго магутнасьць і мудрасьць, прад Ім той, хто заблытвае і ўводзіць у аблуду.
- Ён прыводзіць дарадцаў да неабдуманасьці і судзьдзяў робіць дурнымі.
- Ён вызваляе з повязяў цароў і поясам абвязвае сьцёгны ім;
- князёў пазбаўляе годнасьці і кідае ніцма адважных;
- адбірае мову ў красамоўных і старцаў пазбаўляе глузду;
- пакрывае сорамам знакамітых і сілу ў магутаў паслабляе;
- адчыняе глыбокае зь сярэдзіны цемры і выводзіць на сьвятло цень сьмяротны;
- памнажае народы і вынішчае іх; расьсявае народы і зьбірае іх;
- адбірае розум у стрэйшынаў народу зямлі і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе няма дарогі;
- вобмацкам ходзяць яны ў цемры без сьвятла і хістаюцца, як п'яныя.
|
Выбор перевода и языка
|