Ёв, разьдзел 35
- І гаварыў далей Эліуй і сказаў:
- ці лічыш ты справядлівым, што сказаў: «я праўдзівейшы за Бога»?
- Ты сказаў: «якая карысьць мне? і які прыбытак я меў бы перад тым, як калі б я і грашыў?»
- Я адкажу табе і тваім сябрам з табою:
- зірні на неба і глядзі; падзівіся на воблакі, яны вышэй за цябе.
- Калі ты грэшыш, што робіш ты Яму? і калі злачынствы твае памнажаюцца, што прычыняеш ты Яму?
- Калі ты справядлівы, што робіш Яму? альбо што атрымлівае Ён з рукі тваёй?
- Бязбожнасьць твая ў чалавеку, як ты, і справядлівасьць твая ў сыне чалавечым.
- Ад мноства прыгнятальнікаў стогнуць прыгнечаныя і ад рукі моцных лямантуюць;
- але ніхто ня кажа: дзе Бог, творца мой, Які дае песьні ўначы,
- Які вучыць нас больш, чым жывёл зямных, і настаўляе на розум нас болей, чым птушак нябесных?
- Там яны лямантуюць, і Ён не адказвае ім, з прычыны гонару ліхіх людзей.
- Але няпраўда, што Бог ня чуе і ‹сеўладны не глядзіць на гэта.
- Хоць ты сказаў, што ты ня бачыш Яго, але суд прад Ім, — чакай яго.
- А сёньня, таму што гнеў Ягоны не наведаў яго і ён не спазнаў яго ва ўсёй строгасьці,
- Ёў і адкрыў лёгкадумна вусны свае і безразважна раскідае словы.
|
Выбор перевода и языка
|