1. І на золку загіне цар Ізраілеў! Калі Ізраіль быў малады, Я любіў яго і зь Егіпта выклікаў сына Майго.
  2. Клікалі іх, а яны ішлі прэч ад аблічча іх; прыносілі ахвяру Ваалам і кадзілі ідалам.
  3. Я Сам прывучаў Яфрэма хадзіць, насіў яго на руках Сваіх, а яны не ўсьведамлялі, што я лекаваў іх.
  4. Путамі чалавечымі цягнуў Я іх, путамі любові, і быў ім як бы тым, хто падымае ярмо са сківіцаў іхніх, і ласкава падкладваў ежу ім.
  5. Ня вернецца ён у Егіпет; але Асур — ён будзе царом яго, бо яны не схацелі зьвярнуцца да Мяне. І ўпадзе меч на гарады яго — і зьнішчыць замкі ягоныя і зжарэ іх за намыслы іхнія.
  6. Народ Мой закасьцянеў у адпадзеньні ад Мяне, хоць і заклікаюць яго да вышэйшага, ён не ўзвышаецца аднадушна.
  7. Што зраблю з табою, Яфрэме? як здраджу табе, Ізраіле? Ці зраблю з табою, як з Адамам, ці зраблю табе, як Сэваіму? Павярнулася ўва Мне сэрца Маё, загарэлася шкадоба Мая!
  8. Не зраблю паводле лютасьці гневу Майго, ня зьнішчу Яфрэма, бо Я — Бог, а не чалавек; сярод цябе — Сьвяты; Я не ўвайду ў горад.
  9. Сьледам за Госпадам пойдуць яны. Як леў, Ён дасьць голас Свой; дасьць голас Свой, — страпянуцца да Яго сыны з захаду,
  10. страпянуцца зь Егіпта як птушкі, і зь зямлі Асірыйскай, як галубы. і ўсялю іх у дамы іхнія, кажа Гасподзь.
  11. Акружыць Мяне Яфрэм маною і дом Ізраілеў — хітрынаю; Юда трымаўся яшчэ Бога і верны быў са сьвятымі.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/28/11/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.