1. І было мне слова Гасподняе:
  2. сыне чалавечы! якую перавагу мае дрэва вінаграднай лазы перад усякім іншым дрэвам і вецьце вінаграднай лазы — сярод дрэў у лесе?
  3. Ці бяруць ад яго кавалак на які-небудзь выраб? Ці бяруць ад яго хоць на цьвік, каб вешаць на ім якую-небудзь рэч?
  4. Вось, яно аддаецца агню, каб зьеў яго; абодва канцы яго агонь зьеў, і абгарэла сэрца яго; ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб?
  5. І тады, як яно было цэлае, не прыдавалася ні на які выраб; тым болей, калі агонь зьеў яго, і яно абгарэла, ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб?
  6. Таму так кажа Гасподзь Бог: як дрэва вінаграднай лазы сярод дрэваў лясных Я аддаў агню, каб зьеў яго, так аддам яму і жыхароў Ерусаліма.
  7. І павярну аблічча Маё супроць іх; з аднаго агню выйдуць, і другі агонь зжарэ іх, — і ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі павярну супроць іх аблічча Маё.
  8. І зраблю гэтую зямлю пустыняю за тое, што яны вераломна ўчынялі, кажа Гасподзь Бог.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/26/15/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.