Псалтыр, псальма 9
- Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава.
- [Алэф] Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае,
- я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні.
- [Бэт] Як павернуць назад мае ворагі, — спатыкнуцца й загінуць прад абліччам Тваім,
- бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы.
- [Гімэл] Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў, сьцёр іх імёны навечна.
- [Далэт] У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх.
- [Гэ] А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў,
- і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць.
- [Вав] І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час;
- І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.
|
Выбор перевода и языка
|