1. Алілуя. Калі выйшаў Ізраіль зь Егіпта, дом Якава — з народу іншапляменнага,
  2. Юда зрабіўся сьвятыняю Ягонаю, Ізраіль — валоданьнем Ягоным.
  3. Мора ўгледзела, і пабегла; Ярдан павярнуўся назад.
  4. Горы скакалі, як бараны, і пагоркі, як ягняткі.
  5. Што з табою, мора, чаго ты пабегла, і з табою, Ярдане, чаго павярнуўся назад?
  6. Чаго вы скачаце, горы, як бараны, і вы, пагоркі, як ягняткі?
  7. Прад абліччам Госпада дрыжы, зямля, прад абліччам Бога Якава,
  8. Які ператварае скалу ў возера вады і камень — у крыніцу вады.
  9. Ня нам, Госпадзе, ня нам, а імю Твайму дай славу, дзеля ласкі Тваёй, дзеля праўды Тваёй.
  10. Навошта язычнікі кажуць: дзе ж іхні Бог?
  11. Бог наш на небе і на зямлі; творыць усё, што хоча.
  12. А іхнія ідалы — срэбра і золата, творы рук чалавечых.
  13. Ёсьць у іх вусны, але не гавораць; ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
  14. ёсьць у іх вушы, але ня чуюць; ёсьць у іх ноздры, але нюху няма;
  15. ёсьць у іх рукі, але не адчуваюць; ёсьць у іх ногі, але ня ходзяць; і яны гукаў не выдабываюць з горла свайго.
  16. Няхай будуць да іх падобныя тыя, што іх робяць, і ўсе, хто на іх спадзяецца.
  17. Доме Ізраілеў! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
  18. Доме Ааронаў! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
  19. Хто баіцца Госпада! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
  20. Гасподзь нас памятае, дабраслаўляе нас, дабраслаўляе Ізраілеў дом, дабраслаўляе Ааронаў дом;
  21. дабраслаўляе тых, што баяцца Госпада, малых і вялікіх.
  22. Няхай дадасьць вам Гасподзь болей і болей, вам і дзецям вашым,
  23. дабраславёныя вы Госпадам, Які стварыў неба і зямлю.
  24. Неба — неба Госпаду, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.
  25. Ня мёртвыя ўславяць Госпада, ні ўсё, што ў магілу сыходзіць,
  26. а мы жывыя дабраслаўляцьмем Госпада ад сёньня і давеку. Алілуя.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/114/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.