1. Кіроўцу хору. На духавых. Псальма Давідава.
  2. Пачуй, Госпадзе, словы мае, зразумей мае помыслы.
  3. Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.
  4. Госпадзе! раніцай голас пачуй мой, — раніцай стану прад Табою і буду чакаць.
  5. Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца;
  6. бязбожнікі прад вачыма Тваімі ня выстаяць: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
  7. Ты загубіш усіх ашуканцаў; крыважэрцамі і падступнымі Гасподзь пагарджае.
  8. А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна.
  9. Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю.
  10. Бо ў іх вуснах праўды няма: сэрца іхняе — згубнасьць, горла іхняе — дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком сваім.
  11. Асудзі іх, Божа! Няхай прападуць ад намыслаў сваіх; за ліхадзействы вялікія адкінь іх, бо яны ўзбунтаваліся на Цябе.
  12. А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё.
  13. Дабраслаўляеш Ты, Госпадзе, праведніка; упадабаньнем, нібы шчытом, ахінаеш яго.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/05/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.