Псалтыр, псальма 140
- Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
- Збаві мяне, Госпадзе, ад чалавека ліхога; ахавай мяне ад прыгнятальніка:
- яны ліхое думаюць у сэрцы, кожны дзень на бойку ладзяцца,
- яны востраць свой язык, як зьмей, яд асьпіда пад вуснамі іхнімі.
- Упільнуй мяне, Госпадзе, ад рук бязбожнага, ахавай мяне ад прыгнятальнікаў, якія намысьлілі пахіснуць ногі мае.
- Гардзеі паставілі на мяне пасткі і петлі, раскінулі сетку на дарозе, цянёты раскінулі на мяне.
- Я сказаў Госпаду: Ты: Бог мой; пачуй, Госпадзе, голас маленьняў маіх!
- Госпадзе, Госпадзе, сіла ратунку майго! Ты пакрыў галаву маю ў дзень бою.
- Ня дай, Госпадзе, жаданага бязбожніку; ня дай посьпеху ліхому намыслу яго; яны заганарацца.
- Хай пакрые галовы тых, што мяне абступілі, ліха ад іхніх жа вуснаў.
- Хай ападзе на іх распалены жар; хай будуць укінуты ў вагонь, у прорвы, каб і ня ўсталі.
- Чалавек злаязыкі хай ня ўмацуецца на зямлі; а ліха няхай прыгнятальніка ў пропадзь зьвядзе.
- Ведаю, што Гасподзь ўчыніць суд над прыгнятальнікамі і справядлівасьць бедным.
- Так! праведныя ўславяць імя Тваё: беззаганныя будуць жыць прад абліччам Тваім.
|
Выбор перевода и языка
|