Псалтыр, псальма 11
- Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: «Як птушка ўзьляці на гару вашу»?
- Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам.
- Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?
- Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь — трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
- Гасподзь выпрабоўвае праведніка; а бязбожніка і ліхадзея ненавідзіць душа Ягоная.
- Дажджом вылье Ён на бязбожных жар, вагонь і серку; і палючы вецер — доля іхняй чары;
- бо Гасподзь справядлівы, — любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка.
|
Выбор перевода и языка
|