1. Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, — хай скажа Ізраіль, —
  2. калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, —
  3. дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас;
  4. воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю;
  5. прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя.
  6. Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам!
  7. Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся.
  8. Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/124/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.