1. Я быў найменшы сярод братоў маіх і наймалодшы ў доме ў бацькі майго; пасьвіў авечкі бацькі майго.
  2. Рукі мае зрабілі арган, пальцы мае наладжвалі псалтыр.
  3. І хто абвясьціў бы Госпаду майму? Сам Гасподзь, Сам пачуў мяне.
  4. Ён паслаў вястуна Свайго, і забраў мяне ад авечак бацькі майго, і памазаў мяне алеем памазаньня Свайго.
  5. Браты мае прыгожыя і вялікія; але Гасподзь не ўдабраволіўся выбраць зь іх.
  6. Я выйшаў насустрач чужынцу, і ён пракляў мяне ідаламі сваімі.
  7. Але я, вырваўшы меч у яго, адцяў яму галаву, і выбавіў сыноў Ізраілевых ад зьнявагі.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/152/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.