Псалтыр, псальма 83
- Песьня. Псальма Асафава.
- Божа! Не перамоўчы, не маўчы, і не заставайся спакойны, Божа!
- Бо вось, ворагі Твае зашумелі, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву:
- супроць народу Твайго склалі падступную змову, і раяцца супроць тых, каго Ты ахоўваеш;
- сказалі: «пойдзем і вынішчым іх з народаў, каб і ня згадвалася болей імя Ізраіля».
- Змовіліся аднадушна, склалі супроць Цябе хаўрус:
- селішчы Эдомавыя і Ізмаільцяне, Мааў і Агаране,
- Гевал і Амон і Амалік, Філістымляне з жыхарамі Тыра;
- і Асур прыстаў да іх; яны сталі сілаю ўсім сынам Лотавым.
- Зрабі ім тое самае, што Мадыяму, што Сісару, што Явіну каля патока Кісона,
- якія вынішчаны ў Аэндоры, зрабіліся гноем зямлі.
- Зрабі зь імі, з уладарамі іхнімі, як з Орывам і Зівам, і з усімі правадырамі іхнімі, як зь Зэвэем і Салманам,
- якія казалі: «возьмем сабе на валоданьне селішчы Божыя».
- Божа мой! хай будуць яны, як пыл у віхуры, як на вятры салома.
- Як вагонь выпальвае лес, і як полымя апальвае горы,
- так гані іх бураю Тваёю, і настрашы іх бураю Тваёю,
- напоўні аблічча іхняе сорамам, каб шукалі яны імя Тваё, Госпадзе!
- Хай пасаромяцца і настрашаны будуць навечна, хай брыдка ім будзе і хай загінуць,
- і няхай яны ведаюць, што Ты, Каму адзінаму імя — Гасподзь, Усявышні над усёю зямлёю.
|
Выбор перевода и языка
|