1. Пахвальная песьня Давідава. На будову дома. Засьпявайце Госпаду песьню новую; засьпявайце Госпаду, уся зямля;
  2. сьпявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Ягонае, зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае;
  3. абвяшчайце ў народах славу Ягоную, ва ўсіх плямёнах дзівосы Ягоныя;
  4. бо вялікі Гасподзь і праслаўлены, грозны Ён над багамі ўсімі.
  5. Бо ўсе багі народаў — ідалы, а Гасподзь нябёсы стварыў.
  6. Слава і веліч прад абліччам Ягоным, сіла і вялікае хараство ў сьвятыні Ягонай.
  7. Дайце Госпаду, плямёны народаў, дайце Госпаду славу і гонар;
  8. дайце Госпаду славу імя Ягонага, нясеце дары, і ідзеце ў двары Ягоныя;
  9. пакланецеся Госпаду ў аздобе сьвятыні. Трымцеце прад абліччам Ягоным, уся зямля!
  10. Скажэце народам: валадарыць Гасподзь! таму сусьвет цьвёрды, не пахісьнецца. Ён будзе судзіць народы па праўдзе.
  11. Хай весяляцца нябёсы, і хай радуецца зямля; хай шуміць мора і ўсё, што ў ім;
  12. хай радуецца поле і ўсё, што на ім, і хай сьпяваюць тады ўсе дрэвы ў дубровах
  13. прад абліччам Госпада, бо ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет па праўдзе, і народы паводле ісьціны Сваёй.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/96/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.