1. Псальма Давіда, калі ён уцякаў ад Авэсалома, сына свайго.
  2. Госпадзе! — як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае!
  3. Шмат каторыя кажуць душы маёй: «Няма яму ў Богу ратунку!»
  4. Але Ты, Госпадзе, — шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву.
  5. Сваім голасам клічу да Госпада, — і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае.
  6. Кладуся я, сплю і ўстаю, бо Гасподзь абараняе мяне.
  7. І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне.
  8. Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б'еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш.
  9. Ратунак у Госпадзе. Над народам Тваім дабраслаўленьне Тваё.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/03/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.