1. І загадаў Гасподзь вялікаму кіту праглынуць Ёну; і быў Ёна ў чэраве гэтага кіта тры дні і тры ночы.
  2. І памаліўся Ёна Госпаду Богу свайму з чэрава кіта
  3. і сказаў: «да Госпада заклікаў я ў смутку маім, — і Ён пачуў мяне; з чэрава апраметнай я загаласіў, — і Ты пачуў голас мой.
  4. Ты ўкінуў мяне ў глыбіню, у сэрца мора, і патокі акружылі мяне, усе воды Твае і хвалі Твае праходзілі над мною.
  5. І я сказаў: адкінуты я ад вачэй Тваіх, аднак я зноў убачу сьвяты храм Твой.
  6. Абнялі мяне воды да душы маёй, бездань замкнула мяне; марскою травою абвіта была галава мая.
  7. Да асновы гор я сышоў, зямля сваімі замкамі навек загарадзіла мяне; але Ты, Госпадзе Божа мой, душу маю выведзеш зь пекла.
  8. Калі зьнемагла ўва мне душа мая, я ўспомніў пра Госпада, і малітва мая дайшла да Цябе, да храма сьвятога Твайго.
  9. Пашаноўцы марных і фальшывых божышчаў пакінулі Мілажальнага свайго,
  10. а я голасам хвалы прынясу Табе ахвяру; што абяцаў, выканаю. У Госпада выратаваньне!»
  11. І сказаў Гасподзь кіту, і ён выкінуў Ёну на сушу.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/32/02/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.