1. У скрусе сваёй яны з раньняга рана будуць шукаць Мяне і казаць: хадзем і вернемся да Госпада! бо Ён параніў — і Ён ацаліць нас, уразіў — і перавяжа нашыя раны;
  2. ажывіць нас праз два дні, на трэці дзень паставіць нас, і мы будзем жыць перад абліччам Яго.
  3. Дык вось, спазнаем, будзем імкнуцца спазнаць Госпада; як ранішняя зара — зьяўленьні Яго, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як позьні дождж абросіць зямлю.
  4. Што зраблю табе, Яфрэме? што зраблю табе, Юдзе? пабожнасьць вашая як ранішні туман і як раса, хутка зьнікомая.
  5. Таму Я ўражваў праз прарокаў і біў іх словамі вуснаў Маіх, і суд Мой як узыходнае сьвятло.
  6. Бо Я міласьці хачу, а не ахвяры, і Богаведаньня болей, чым усеспаленьняў.
  7. А яны, падобна Адаму, парушылі запавет і там здрадзілі Мне.
  8. Галаад — горад бязбожнікаў, запэцканы крывёю.
  9. Як рабаўнікі высочваюць чалавека, так зборню сьвятароў забіваюць на дарозе ў Сіхем і ўчыняюць мярзоты.
  10. У доме Ізраіля Я бачу жудаснае; там блудадзейства ў Яфрэма, апаганіўся Ізраіль.
  11. І табе, Юдзе, вызначана жніво, калі Я вярну палон народу Майго.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/28/06/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.