1. Трубу да вуснаў тваіх! Як арол наляціць на дом Гасподні за тое, што яны парушылі запавет Мой і пераступілі закон Мой!
  2. Мяне будуць заклікаць: «Божа мой! мы спазналі Цябе, мы — Ізраіль».
  3. Адкінуў Ізраіль добрае; вораг будзе перасьледаваць яго.
  4. Пастаўлялі цароў самыя, безь Мяне; ставілі князёў, але без Майго ведаму; з срэбра свайго і золата свайго рабілі сабе ідалаў: адтуль — пагібель.
  5. Пакінула цябе цяля тваё, Самарыя! запалаў гнеў Мой на іх; дакуль ня могуць яны ачысьціцца?
  6. Бо і ён — справа Ізраіля. Мастак зрабіў яго, і таму ён — ня бог; у кавалкі ператворыцца цяля Самарыйскае!
  7. Як што яны сеялі вецер, дык і пажнуць буру: хлеба на корані ня будзе ў яго, зерне ня дасьць мукі, а калі і дасьць, дык чужыя праглынуць яе.
  8. Праглынуты Ізраіль; цяпер яны будуць сярод народаў як няпрыдатны посуд.
  9. Яны пайшлі да Асура; як дзікі асёл, адзінокі бадзяга, Яфрэм здабываў добрую прыхільнасьць да сябе.
  10. Хоць яны і пасылалі дарункі народам, але неўзабаве Я зьбяру іх, і яны пачнуць пакутаваць ад цяжару цара князёў;
  11. бо шмат ахвярнікаў набудаваў Яфрэм дзеля грэху, — у грэх паслужыліся яму гэтыя ахвярнікі.
  12. Напісаў Я яму важныя законы Мае, але яны палічаны ім як бы чужыя.
  13. У ахвярапрынашэньнях Мне яны прыносяць мяса і ядуць яго; Госпаду не да спадобы яны; сёньня Ён згадае бязбожнасьць іхнюю і пакарае іх за грахі іхнія: яны вернуцца ў Егіпет.
  14. Забыў Ізраіль Садзецеля свайго і зладзіў капішчы, і Юда набудаваў шмат умацаваных гарадоў; але Я пашлю агонь на гарады яго, — і зжарэ харомы ягоныя.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/28/08/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.