Псалтыр, псальма 115
- Алілуя. Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю,
- прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае.
- Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя агарнулі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі.
- Тады клікнуў я імя Гасподняе: Госпадзе! уратуй душу маю.
- Гасподзь літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.
- Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне.
- Вярніся, душа мая, у спакой твой; бо Гасподзь умілажаліўся зь цябе.
- Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёз і ногі мае — ад спатыканьня.
- Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім па зямлі жывых.
|
Выбор перевода и языка
|