Псалтыр, псальма 75
- Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня.
- Славім Цябе, Божа, славім; бо блізка імя Тваё; абвяшчаюць цуды Твае.
- «Калі Я выберу час, Я ўчыню суд па праўдзе.
- Хістаюцца зямля і ўсе, хто на ёй жыве: Я ўмацую стаўпы яе».
- Кажу ліхамысным: не шалейце, і бязбожным: не падымайце рога,
- не падымайце высока рога вашага, не гаварэце цьвёрдалоба,
- бо не ад усходу і не ад захаду і не ад пустыні ўзвышэньне;
- а Бог ёсьць Судзьдзя: аднаго прыніжае, а другога ўзносіць;
- бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі.
- А я буду абвяшчаць вечна, буду апяваць Бога Якаўлевага.
- Усе рогі бязбожнікаў паламаю, і ўзьнясуцца рогі праведніка.
|
Выбор перевода и языка
|