1. Псальма Давідава. Валадарыць Гасподзь: хай дрыжаць народы! Ён сядзіць на херувімах: хай трасецца зямля!
  2. Гасподзь на Сіёне вялікі, і высокі Ён над усімі народамі.
  3. Хай славіць вялікае і грознае імя Тваё: сьвятое яно!
  4. І магутнасьць цара любіць суд. Ты сьцьвердзіў справядлівасьць; суд і праўду Ты ўчыніў у Якаве.
  5. Праслаўляйце Госпада, Бога нашага, і пакланяйцеся падножжу Ягонаму: сьвятое яно!
  6. Майсей і Аарон паміж сьвятарамі, і Самуіл паміж тымі, хто кліча імя Ягонае, клікаў да Госпада, і Ён слухаў іх;
  7. У слупе хмарным прамаўляў Ён да іх; яны захоўвалі Яго запаведзі і пастановы, якія Ён даў ім.
  8. Госпадзе, Божа наш! Ты слухаў іх; Ты быў ім Богам, Які даруе і карае за дзеі іхнія.
  9. Праслаўляйце Госпада, Бога нашага, і пакланяйцеся на сьвятой гары Ягонай; бо сьвяты Гасподзь, Бог наш.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/99/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.