Псалтыр, псальма 14
- Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Яны разбэсьціліся, нарабілі брыдоты ўсялякай: няма дабрадзейных.
- Гасподзь глянуў зь нябёсаў на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць той, хто разумее, хто шукае Бога.
- Усе ўхіліліся, зрабіліся аднолькава непатрэбныя; ніхто ня робіць дабра, ніхто аніводзін.
- Няўжо ня ўрымсьцяцца беззаконьнікі, якія народ мой ядуць, быццам хлеб, і Госпада не заклікаюць?
- Там страхам яны апантаюцца; бо Бог сярод роду праведнікаў.
- Вы пасьмяяліся з думкі гаротніка, што Гасподзь — спадзяваньне ягонае.
- «Хто падасьць зь Сіёна ратунак Ізраілю?» Калі Гасподзь скасуе палон народу Свайго, тады ўзрадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль.
|
Выбор перевода и языка
|