1. Псальма Давідава. Вучэньне. Дабрашчасны, каму дараваны злачынствы, і чые грахі адшкадаваныя,
  2. дабрашчасны той, каму Гасподзь грахоў не залічыць, і ў чыім духу хітрыны няма!
  3. Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго,
  4. бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу.
  5. Але Я адкрыў табе грэх мой і ня ўтоіў беззаконьня майго; я сказаў: «вызнаю Госпаду злачынствы мае»; і Ты зьняў зь мяне віну грэху майго.
  6. За тое памоліцца Табе кожны праведнік у час адпаведны, і тады разьліва вялікай вады не дастане яго.
  7. Ты — маё покрыва; Ты асланяеш мяне ад скрухі, атачаеш мяне радасьцямі збавеньня.
  8. «Увяду цябе ў розум, настаўлю цябе на шлях, па якім табе йсьці; буду табой кіраваць, вока Маё над табою».
  9. "Ня будзьце, як конь, як мул бязглузды, чые храпы цугляць трэба кілзамі і аброцьцю, каб яны Табе ўпакорваліся.
  10. Шмат смуткаў бязбожнаму; а таго, хто на Госпада мае надзею, атачае міласьць.
  11. Весялецеся ў Госпадзе, цешцеся, праведныя; сьпявайце радасна ўсе, у каго шчырае сэрца.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/32/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.