Псалтыр, псальма 8
- Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Давідава.
- Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая па-над нябёсы!
- З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу, дзеля ворагаў Тваіх, каб зьнямовіць мсьціўцу і ворага.
- Калі я гляджу на нябёсы Твае, — твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў,
- дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты?
- Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго;
- паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:
- валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама,
- птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі.
- Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!
|
Выбор перевода и языка
|