1. Кіроўцу хору. Вучэньне Давідава.
  2. пасьля таго, як прыходзіў Доік Ідумэянін, і данёс Саўлу, і сказаў яму, што Давід прыйшоў у дом Ахімэлэхаў.
  3. Чаго хвалішся злачынствам, магутны? Ласка Божая заўжды са мною;
  4. твой язык наклікае пагібель; як брытва навостраная ён у цябе, падступнік!
  5. Ты болей любіш зло, чым дабро, а няпраўду болей за праўду казаць;
  6. ты любіш усякія шкадлівыя словы, язык аблудны.
  7. За гэта Бог зруйнуе цябе дарэшты, выкіне цябе і вырве цябе зь сялібы тваёй і корань твой зь зямлі жывых.
  8. Убачаць праведнікі і напалохаюцца; пасьмяюцца зь іх і скажуць:
  9. вось чалавек, які ня ў Богу закладваў цьвярдыню сваю, а спадзяваўся на мностьва багацьця свайго, мацаваўся ў злачынстве сваім.
  10. А я, як аліва зялёная, у доме Божым; і надзею кладу на міласьць Божую на векі вечныя,
  11. вечна буду славіць Цябе за тое, што Ты ўчыніў, і на Тваё спадзявацца імя, бо яно добрае перад сьвятымі Тваімі.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/52/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.