Псалтыр, псальма 90
- Малітва Майсея, чалавека Божага.
- Госпадзе! Ты нам прыстанішча з роду ў род.
- Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты — Бог.
- Ты вяртаеш чалавека ў тло, і кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!
- Бо прад вачыма Тваімі тысяча гадоў, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная.
- Ты быццам паводкаю зносіш іх; яны — як сон, як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне;
- бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, і ад лютасьці Тваёй мы разгубленыя.
- Ты паклаў прад Сабою правіны нашыя і нашы тайноты ў сьвятло аблічча Твайго.
- Усе дні нашыя прайшлі ў гневе Тваім; мы трацім гады нашыя, нібы гук.
- Дзён гадоў нашых — семдзесят гадоў; а пры большай моцы восемдзесят гадоў; а самая лепшая іх пара — праца і хвароба, бо праходзяць хутка, і мы ляцім.
- Хто ведае сілу гневу Твайго, і лютасьць Тваю па меры страху Твайго?
- Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць.
- Павярніся, Госпадзе! Дакуль? Умілажалься з рабоў Тваіх,
- раніцай насыці нас міласэрнасьцю Тваёю, і мы будзем радавацца і весяліцца ўсе дні нашыя.
- Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды.
- Хай выявіцца на рабах Тваіх дзея Твая, і на сынах іхніх — слава Твая;
- і хай будзе добрая воля Госпада Бога нашага на нас, і ў дзеях рук нашых пасабляй нам, у дзеях рук нашых пасабляй.
|
Выбор перевода и языка
|