1. І ўзышоў Майсей з раўнін Маавіцкіх на гару Нэво, на вяршыню Фасгі, што насупроць Ерыхона, і паказаў яму Гасподзь усю зямлю Галаад да самага Дана,
  2. і ўсю Нэфталімавую, і ўсю Яфрэмавую і Манасііную, і ўсё зямлю Юдавую, нават да самага заходняга мора,
  3. і паўднёвую краіну і раўніну даліны Ерыхона, горад Пальмаў, да Сігора.
  4. І сказаў яму Гасподзь: вось зямля, за якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якаву, кажучы: «семені твайму дам яе»; Я дам табе пабачыць яе вачыма тваімі, але ў яе ты ня ўвойдзеш.
  5. І памёр там Майсей, раб Гасподні, у зямлі Маавіцкай, паводле слова Гасподняга;
  6. і пахаваны ў даліне ў зямлі Маавіцкай насупраць Вэтэгора і ніхто ня ведае месца пахаваньня яго нават да гэтага дня.
  7. Майсею было сто дваццаць гадоў, калі ён памёр; але зрок ягоны ня прытупіўся, моцнасьць у ім ня вычарпалася.
  8. І аплаквалі Майсея сыны Ізраілевыя на раўнінах Маавіцкіх трыццаць дзён. І прайшлі дні плачу і галашэньня па Майсеі.
  9. І Ісус, сын Наваў, напоўніўся духам мудрасьці, бо Майсей усклаў на яго рукі свае, і слухаліся яго сыны Ізраілевыя і рабілі так, як загадаў Гасподзь Майсею.
  10. І ня было больш у Ізраіля прарока такога, як Майсей, якога Гасподзь знаў тварам да твару,
  11. па ўсіх азнаках і цудах, зрабіць якія ў зямлі Егіпецкай над фараонам і над усімі рабамі ягонымі і над усёю зямлёю ягонай паслаў яго Гасподзь,
  12. і па руцэ моцнай і па вялікіх цудах, якія Майсей зьдзейсьніў перад вачыма ўсяго Ізраіля.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/05/34/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.