Лікі, разьдзел 33
- Вось табары сыноў Ізраілевых, якія выйшлі зь зямлі Егіпецкай рушэньнямі сваімі, пад начальствам Майсея і Аарона,
- Майсей, па загадзе Гасподнім, апісаў падарожжа іхняе па табарах іхніх, і вось табары падарожжа іхняга:
- з Раамсэса выправіліся яны ў першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі выйшлі сыны Ізраілевыя пад рукою высокаю на вачах усяго Егіпта;
- між тым Егіпцяне хавалі сваіх першынцаў, якіх пабіў у іх Гасподзь, і над багамі іхнімі Гасподзь учыніў суд.
- Так выправіліся сыны Ізраілевыя з Раамсэса і разьмясьціліся табарам у Сакхоце.
- І выправіліся з Сакхота і разьмясьціліся табарам у Этаме, што на краі пустыні.
- І выправіліся з Этама, і павярнулі да Пі-Гахірота, што перад Ваал-Цэфонам, і разьмясьціліся табарам перад Мігдолам.
- Выправіліся ад Гахірота, прайшлі сярод мора ў пустыню, і ішлі тры дні пустыняю Этам, і разьмясьціліся табарам у Мэры.
- І выправіліся з Мэры і прыйшлі ў Элім; а ў Эліме дванаццаць крыніц вады і семдзесят фінікавых дрэў, і разьмясьціліся там табарам.
- І выправіліся з Эліма і разьмясьціліся табарам каля Чэрмнага мора.
- І выправіліся ад Чэрмнага мора і разьмясьціліся табарам у пустыні Сін.
- І выправіліся з пустыні Сін і разьмясьціліся табарам у Дофцы.
- І выправіліся з Дофкі і разьмясьціліся табарам у Алушы.
- І выправіліся з Алуша і разьмясьціліся табарам у Рэфідыме, і ня было там вады, каб піць народу.
- І выправіліся з Рэфідыма і разьмясьціліся табарам у пустыні Сінайскай.
- І выправіліся з пустыні Сінайскай і разьмясьціліся табарам у Кіброт-Гатааве.
- І выправіліся зь Кіброт-Гатаавы і разьмясьціліся табарам у Асіроце.
- І выправіліся з Асірота і разьмясьціліся табарам у Рытме.
- І выправіліся з Рытмы і разьмясьціліся табарам у Рымнон-Фарэце.
- І выправіліся з Рымнон-Фарэца і разьмясьціліся табарам у Ліўне.
- І выправіліся зь Ліўны і разьмясьціліся табарам у Рысе.
- І выправіліся з Рысы і разьмясьціліся табарам у Кегелаце.
- І выправіліся зь Кегелаты і разьмясьціліся табарам на гары Шафэр.
- І выправіліся ад гары Шафэр і разьмясьціліся табарам у Харадзе.
- І выправіліся з Харады і разьмясьціліся табарам у Макелоце.
- І выправіліся з Макелота і разьмясьціліся табарам у Тахаце.
- І выправіліся з Тахата і разьмясьціліся табарам у Тараху.
- І выправіліся з Тараха і разьмясьціліся табарам у Мітцы.
- І выправіліся з Міткі і разьмясьціліся табарам у Хашмоне.
- І выправіліся з Хашмоны і разьмясьціліся табарам у Масэроце.
- І выправіліся з Масэрота і разьмясьціліся табарам у Бэнэ-Яакане.
- І выправіліся з Бэнэ-Яакана і разьмясьціліся табарам у Хор-Агідгадзе.
- І выправіліся з Хор-Агідгада і разьмясьціліся табарам у Ётваце.
- І выправіліся ад Ётваты і разьмясьціліся табарам у Аўроне.
- І выправіліся з Аўрона і разьмясьціліся табарам у Эцэён-Гавэры.
- І выправіліся з Эцэён-Гавэра і разьмясьціліся табарам у пустыні Сін; яна ж Кадэс.
- І выправіліся з Кадэса і разьмясьціліся табарам на гары Ор, каля межаў зямлі Эдомскай.
- І ўзышоў Аарон сьвятар на гару Ор па загадзе Гасподнім і памёр там на саракавым годзе пасьля выхаду зь зямлі Егіпецкай, на пятым месяцы, у першы дзень месяца.
- Аарону было сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Ор.
- Ханаанскі цар Арада, які жыў на поўдні зямлі Ханаанскай, пачуў тады, што ідуць сыны Ізраілевыя.
- І выправіліся яны ад гары Ор і разьмясьціліся табарам у Салмоне.
- І выправіліся з Салмона і разьмясьціліся табарам у Пуноне.
- І выправіліся з Пунона і разьмясьціліся табарам у Авоце.
- І выправіліся з Авота і разьмясьціліся табарам у Ійм-Аварыме на межах Маава.
- І выправіліся зь Ійма і разьмясьціліся табарам у Дывон-Гадзе.
- І выправіліся з Дывон-Гада і разьмясьціліся табарам у Алмон-Дыўлатаіме.
- І выправіліся з Алмон-Дыўлатаіма і разьмясьціліся табарам на гарах Аварымскіх перад Нэво.
- І выправіліся ад гор Аварымскіх і разьмясьціліся табарам на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона;
- яны разьмясьціліся табарам каля Ярдана ад Бэт-Ешымота да Авэ-Сітыма на раўнінах Маавіцкіх.
- І сказаў Гасподзь Майсею на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона, кажучы:
- абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі пяройдзеце празь Ярдан у зямлю Ханаанскую,
- дык праганеце ад сябе ўсіх жыхароў зямлі і зьнішчыце ўсе выявы іх, і ўсіх літых ідалаў іхніх зьнішчыце і ўсе капішчы іхнія спустошце;
- і вазьмеце ў валоданьне зямлю і пасялецеся на ёй, бо Я вам даю зямлю гэтую ў валоданьне;
- і падзялеце зямлю па жэрабі на надзелы плямёнам вашым: шматлікаму дайце надзел большы, а малалікаму дай надзел меншы; каму дзе выпадзе жэрабя, там яму і будзе надзел; паводле плямёнаў бацькоў вашых вазьмеце сабе надзелы;
- А калі вы не прагоніце ад сябе жыхароў зямлі, дык тыя зь іх, што застануцца, будуць цернямі для вачэй вашых і асьцюкамі для бакоў вашых і будуць уціскаць вас на зямлі, у якой вы жыцьмеце,
- і тады, што Я намерыўся зрабіць ім, зраблю вам.
|
Выбор перевода и языка
|