Псалтыр, псальма 24
- Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары,
- бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў.
- Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным?
- Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва,
- той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.
- Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў!
- Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
- Хто гэты Цар славы? — Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні.
- Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
- Хто гэты Цар славы? — Гасподзь сілаў, Ён — Цар славы.
|
Выбор перевода и языка
|