1. Не хачу пакінуць вас, браты, і каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад хмараю, і ўсе прайшлі праз мора;
  2. і ўсе хрысьціліся ў Майсея ў хмары і ў моры;
  3. і ўсе елі адну і тую самую духоўную страву;
  4. і ўсе пілі адно і тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнай скалы, якая ішла сьледам за імі; а скала тая была Ісус Хрыстос.
  5. Але ня шмат каго ўпадабаў Бог; бо яны панішчаны былі ў пустыні.
  6. А гэта былі прыклады нам, каб мы не самахоціліся на ліхое, а самахоціліся яны.
  7. Ня будзьце таксама ідалапаклонцамі, як некаторыя зь іх, пра якіх напісана: «людзі селі есьці і піць, і ўсталі бавіцца».
  8. Ня будзем блудадзейнічаць, як некаторыя зь іх блудадзейнічалі, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы.
  9. Ня будзем спакушаць Хрыста, як некаторыя зь іх спакушалі і загінулі ад зьмеяў.
  10. Не наракайце, як некаторыя зь іх наракалі і загінулі ад зьнішчальніка.
  11. Усё гэта адбывалася зь імі, як вобразы; а апісана ў настаўленьне нам, што дасягнулі канца вякоў.
  12. А таму, хто думае, што ён стаіць, глядзі, каб ня ўпасьці.
  13. Вас апанавала спакуса не якая, а чалавечая; і верны Бог, Які не дапусьціць, каб вас спакушалі звыш сілы, але пры спакушэньні дасьць і палёгку, каб вы маглі ператрываць.
  14. Таму, любасныя мае, унікайце служэньня ідалам.
  15. Я кажу вам як разважлівым; самі памяркуйце, пра што я кажу:
  16. Чара дабраславеньня, якую дабраслаўляем, ці ня ёсьць далучэньне Крыві Хрыстовай? хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць далучэньне Цела Хрыстовага?
  17. Адзін хлеб, і мы многія — адно цела; бо ўсе прычашчаемся адным хлебам.
  18. Паглядзеце на Ізраіля па плоці: тыя, што ядуць ахвярнае, ці ня супольнікі яны ахвярніка?
  19. Што я кажу? ці тое, што ідал ёсьць нешта? альбо ідалаахвярнае значыць што-небудзь?
  20. Не; але што язычнікі, калі прыносяць ахвяры, дык прыносяць дэманам, а ня Богу; але я не хачу, каб вы былі ў супольнасьці з дэманамі.
  21. Ня можаце піць чару Гасподнюю і чару дэманскую; ня можаце быць супольнікамі ў гасьціне Гасподняй і ў гасьціне дэманскай.
  22. Няўжо мы адважымся дражніць Госпада? Хіба мы мацнейшыя за Яго?
  23. Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, ды ня ўсё навучае.
  24. Хай ніхто ня шукае карысьці сабе, а кожны — другому.
  25. Усё, што прадаецца на торжышчы, ежце не перабіраючы, дзеля спакою сумленьня;
  26. бо Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй.
  27. Калі хто зь няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, — дык усё, што вам прапануецца, ежце не перабіраючы дзеля спакою сумленьня.
  28. Але калі хто скажа вам: гэта ідалаахвярнае, — дык ня ежце дзеля таго, хто падказаў вам, і дзеля сумленьня; бо Гасподняя зямля, і ўсё, што на ёй.
  29. Сумленьне ж разумею не сваё, а іншага; бо дзеля чаго маёй свабодзе быць суджанай чужым сумленьнем?
  30. Калі я з удзячнасьцю ем, дык навошта мяне дакараць за тое, за што я дзякую?
  31. Дык жа, ці ясьце, ці п'яце, ці (іншае) што робіце, усё рабеце на славу Божую.
  32. Не давайце панады ні Юдэям, ні Элінам, ні царкве Божай,
  33. так, як і я дагаджаю ўсім ва ўсім, шукаючы не сабе карысьці, а многім, каб яны ўратаваліся.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/53/10/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.