Псалтыр, псальма 95
- Пахвальная песьня Давідава. Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага;
- станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,
- бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі.
- У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор — Ягоныя;
- Ягонае — мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.
- Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,
- бо Ён ёсьць Бог наш, і мы — людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:
- «ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,
- дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.
- Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;
- і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой».
|
Выбор перевода и языка
|