Псалтыр, псальма 58
- Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давідава.
- Няўжо-такі праўду вы кажаце, судзьдзі, няўжо справядліва судзіце, сыны чалавечыя?
- Пакідаеце крыўды на сэрцы, кладзяце на вагі злачынствы рук вашых на зямлі.
- З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.
- Яд у іх — нібыта яд зьмяіны, як атрута гадзюкі глухое, што вушы свае затуляе
- і ня чуе голасу заклінача, самага спраўнага ў заклёнах.
- Божа! скрышы ім зубы ў іхніх вуснах; разьбі, Госпадзе, сківіцы львам!
- Няхай зьнікнуць, як вада цякучая; калі напнуць стрэлы, хай яны паламаюцца.
- Няхай счэзнуць, як сьлімак, які ў сьлізі сваёй распускаецца; няхай сонца ня бачаць, як скідзень у жанчыны.
- Пакуль гаршкі вашы пачуюць распалены цёрн, — няхай вецер яго разьнясе, ці сьвежае, а ці спаленае!
- А праведны ўсьцешыцца; помсту пабачыўшы, у крыві бязбожнага ступакі ён абмые!
- І скажа чалавек: «Сапраўды ёсьць плод справядліваму! Сапраўды ёсьць Бог — судзьдзя на зямлі!»
|
Выбор перевода и языка
|