1. Алілуя. Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
  2. Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.
  3. Хвалеце Яго, сонца і месяц, хавалеце Яго, усе зоркі сьвету.
  4. Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.
  5. Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў, і стварылася,
  6. паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.
  7. Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,
  8. вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,
  9. горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
  10. зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,
  11. цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,
  12. хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі
  13. хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.
  14. Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/149/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2025
Перейти на новую версию сайта.