1. Псальма Давідава. Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў;
  2. а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае!
  3. І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму.
  4. Ня так у бязбожнікаў; яны — быццам пыл, ветрам падняты.
  5. Таму ня ўстояць бязбожнікі на Божым судзе, а грэшнікі — на сходзе праведных.
  6. Бо дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе!

Постоянная ссылка на эту страницу old.bibleonline.ru/bible/bel/19/01/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2024
Перейти на новую версию сайта.